Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўны суд вынесе прысуд “польскім шпіёнам”


Алесь Дашчынскі, Менск Як паведамілі ў прэсавай службе Вярхоўнага суду, чакаецца, што заўтра будзе вынесены прысуд “польскім шпіёнам”.

Працэс пачаўся 4 верасьня. Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разглядаць крымінальную справу супраць чатырох грамадзянаў Беларусі. Усіх абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паводле сьледства, яны зьбіралі і перадавалі замежнай дзяржаве зьвесткі на заданьне замежнай выведкі.

Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк.

Працэс адбываецца за зачыненымі дзьвярыма. Адвакаты падсудных адмаўляліся ад камэнтароў.

Пра затрыманьне так званай “групы польскіх шпіёнаў” КДБ паведаміў у ліпені.

• Адвакаты “польскіх шпіёнаў” адмаўляюцца ад камэнтароў, 06.09.07
XS
SM
MD
LG