Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Яўхім Гаварушка


Радыё Свабода Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” --> http://www.martyraloh.org будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.

***

ГАВАРУШКА Яўхім (15.10.1911, в. Востраў Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ. -- 3.6.1992, Смалявічы Менскай вобл.), празаік, публіцыст, пэдагог. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Бабруйску. У 1935 скончыў МВПІ. Выкладаў бел. мову і літаратуру ў Смалявічах. Арыштаваны 9.12.1936. Асуджаны 2.10.1937 на 6 гадоў пазбаўленьня волі і 5 гадоў пазбаўленьня правоў. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Смалявічы. Рэабілітаваны ў 1955. Працаваў настаўнікам і дырэктарам дзіцячага дому. Уклаў кнігу рэпрэсаванага акадэміка І.Замоціна «Творы» (Менск, 1991). У апошнія гады жыцьця складаў анталёгію паэзіі рэпрэсаваных паэтаў «Песьня падуладных». Пахаваны ў Смалявічах. Тв.: Калецтва: Апавяданьне // Узвышша. 1930, №6; На дороге // Советская Отчизна. 1959, №6; Колас і Замоцін // Маладосць. 1982, №11. Літ.: БП, т. 6.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG