Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: Пушкіну і Янушэўскаму шукаюць новае абвінавачаньне


Радыё Свабода, Ворша Судзьдзя Тацяна Рыбакова заявіла, што правапарушэньне, за якое трэба судзіць вядомага мастака Алеся Пушкіна і моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага, не адпавядае юрыдычнай фармулёўцы "дробны крадзёж".

У судзе абвешчаны перапынак. Міліцыянты, якія цьвердзяць, што Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі скралі дзяржаўны сьцяг з Аршанскага райаддзелу міліцыі, павезьлі затрыманых у пастарунак, каб перапісваць пратаколы.

Паводле якога артыкулу будуць далей судзіць А.Пушкіна і А.Янушэўскага, пакуль невядома.

Нагадаем, што пасьля затрыманьня 9 верасьня супрацоўнікі міліцыі казалі, што гатовыя распачаць крымінальную справу за абразу нацыянальнай сымболікі.

Як паведаміў прысутны на судзе аршанскі праваабаронца Алег Граблеўскі, Алесь Пушкін не адмаўляе таго, што зьняў у пастарунку дзяржаўны сьцяг ды выкінуў яго ў акно. Што да Аляксея Янушэўскага, то ягонае датычнасьці да гэтага здарэньня пакуль ніхто са сьведкаў пацьвердзіць ня можа.

Суд мае завяршыцца сёньня, бо заканадаўства дазваляе трымаць падазраваных пад вартай ня больш за трое сутак.

• А.Пушкін: "Вы мне спэктакль – і я вам!", 11.09.2007 • У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 • Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 09.09.2007
XS
SM
MD
LG