Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адмовіла Сяргею Скрабцу


Уладзімер Глод, Менск Пракуратура Віцебскага раёну адмовіла былому дэпутату Палаты прадстаўнікоў Сяргею Скрабцу ўзбудзіць крымінальную справу. Сяргей Скрабец перакананы, што ў калёніі “Віцьба-3” махляры падрабляюць асабісты подпіс Аляксандра Казуліна.

У лісьце старэйшага памочніка пракурора Яўгена Бабенкова канстатуецца: “ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адказаць за адсутнасьцю грамадзка небясьпечнага дзеяньня, якое прадугледжвае крымінальны закон”.

Сяргей Скрабец паведаміў Радыё “Свабода”: “Я маю больш за 30 паштовых уведамленьняў, на якіх пазначана, што мае заказныя лісты А.Казуліну ім атрыманыя. Аднак, па-першае, подпіс экс-кандыдата ў прэзыдэнты, які я добра ведаю, груба падроблены. А, па-другое, вязень сказаў пры сустрэчы дочкам і напісаў у лісьце да жонкі, што маіх лістоў ён не атрымлівае”.

Былы дэпутат рыхтуе скаргу на адказ з раённай пракуратуры.

• В.Казуліна і С.Скрабец просяць Эўразьвяз часьцей згадваць пра беларускіх палітвязьняў, 10.07.2007
XS
SM
MD
LG