Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Vox-pop: сьвет аддаліўся ад вайны ці наблізіўся?


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня – 6-гадавіна тэрарыстычнага нападу ў ЗША. Пасьля атакі паветраных тэрарыстаў на ЗША 11 верасьня 2001 году сьвет аддаліўся ад новай вайны ці наблізіўся да яе? Гэтае пытаньне мінакам на вуліцах Менску задавала карэспандэнтка Свабоды.

Спадар: “Сьвет зьмяніўся, безумоўна. Але казаць пра новую вайну? Мне падаецца, што яна пачалася: у Аўганістане, Іране вайна доўжыцца, і канца і краю ёй няма”.

Карэспандэнтка “Пасьля атакі паветраных тэрарыстаў на ЗША 11 верасьня 2001 году сьвет аддаліўся ад новай вайны ці наблізіўся да яе?”

Спадарыня: “Ой, пэўна, бліжэй. Бо ёсьць вайна ў Іраку, у Палестыне з Ізраілем, Сэрбія ніяк не разьбярэцца. Гэткім чынам, бліжэй”.

Юнак: “Я лічу, што гэты тэракт ніяк не паўплываў на сусьветную палітыку. Так, загінулі людзі, так былі пакалечаныя, але ў цэлым на сытуацыю ў сьвеце гэта не паўплывала”.

Спадарыня: “Я думаю, што сьвет набліжаецца да вайны. Бо неспакойна на Усходзе, неспакойна ў саміх ЗША. Напружанае становішча ў сьвеце”.

Юнак: “Тэракт паўплываў на тое, што людзі больш стараюцца папярэдзіць войны. Бо гэта вельмі вялікія ахвяры і разбурэньні. І патрабуецца шмат сілаў, каб усё аднавіць”.

Юначка: “Я лічу, што наблізіла, бо зьявіліся новыя пытаньні паміж краінамі, якія неабходна вырашаць”.

Юначка: “Пэўна, усё ж наблізіла. Бо гэты тэракт на ўсіх людзей навёў жах, ва ўсім сьвеце”.

Спадар: “Я думаю, што гэта нічога не зьмяніла, мяркуючы паводле наступных падзеяў”.

Спадарыня: “Што крытыкаваць Амэрыку? Трэба глядзець, што ў нашай краіне адбываецца. Паказуха адна”.

Спадар: “Пэўна, гэта зьяднала сьвет у барацьбе з гэтым злом. І трэба думаць, як весьці ў гэтым кірунку адзіную палітыку. Але пакуль сьвет ідзе ў адваротным напрамку”.

Спадарыня: “Стала больш агрэсіі, тэрору, ваенных дзеяньняў. Гэта было пасылам для яшчэ большага разьвязваньня вайны”.
XS
SM
MD
LG