Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Пушкін: "Вы мне спэктакль – і я вам!"


Радыё Свабода, Ворша Сёньня ў Воршы зноў будуць судзіць мастака Алеся Пушкіна і менскага моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага. Судовы працэс над імі распачаўся ўчора. Іх вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзелу міліцыі. Учора судзьдзя Тацяна Рыбакова задаволіла хадайніцтвы Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага што да ўдзелу ў працэсе адвакатаў. Аднак невядома, ці будуць выкананыя астатнія патрабаваньні.

Паводле прысутнага на судзе старшыні аршанскай Рады моладзевых арганізацый Ігара Казьмерчака, патрабаваньні былі выказаныя Алесем Пушкіным у вельмі катэгарычнай форме:

“Пушкін патрабаваў, каб пратаколы пісалі па-беларуску і да яго зьвярталіся па-беларуску. Прасіў занесьці ў пратакол, што ён абвяшчае пост – практычна галадоўку пратэсту. Заявіў, што ён насамрэч скраў той сьцяг. А ўсё разам патлумачыў наступным чынам. Маўляў, я прыехаў на фэст – на культурніцкае мерапрыемства, а мне міліцыянты ўчынілі спэктакль зь нейкім разьмінаваньнем снарадаў. Таму я, маўляў, таксама ўчыняю спэктакль. Вось такая была ягоная заява на судзе.”

У справе Алеся Пушкіна зазначана, што ён спрабаваў трапіць у вёску Гацькаўшчына празь міліцэйскія кардоны. Міліцыянты патрулявалі падыходы да гэтае вёскі й славутага Крапівенскага поля, дзе ў 1514 годзе адбывалася бітвы пад Воршай. На гэтым месцы 16 год запар праходзіў бардаўскі фэст, аднак сёлета міліцыянты не прапусьцілі туды людзей з прычыны таго, што там праводзіцца разьмінаваньне снарадаў, якія нібыта засталіся з часу Вялікай Айчыннай вайны.

Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі ўраньні 9 верасьня, і ўжо дзьве начы яны мусілі правесьці за кратамі ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд над імі мае працягвацца сёньня а палове на 10-ю раніцы.

• Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі зноў у ізалятары часовага ўтрыманьня , 10.09.2007 • У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 • Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі , 09.09.2007
XS
SM
MD
LG