Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Яраслаў Грышчэня, кіраўнік баранавіцкай філіі “Маладога фронту”, якога судзяць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

У "Начных досьледах" мы пагутарым пра тое, чым рэгістрацыя ад наступнага году будзе адрозьнівацца ад цяперашняй прапіскі і як у сувязі з новай сыстэмай зьменіцца сытуацыя на рынку працы. У нашым апытаньні людзі скажуць, чаго яны чакаюць ад скасаваньня прапіскі.

У перадачы "Гукапіс" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра гурт "Індыга", а ў "Начной чытанцы" прагучыць апавяданьне ізраільскага пісьменьніка Этгара Керэта "Трубы" ў перакладзе Паўла Касьцюкевіча.

Пасьля 23-й гадзіны – у перадачы "Праскі акцэнт" гутарка пра тое, як мяняецца эканамічная сытуацыя розных групаў беларускага грамадзтва, а ў "Доме літаратара" – сярод іншага, пра зборнік старажытнай беларускай літаратуры і пра кнігу перакладаў замежнай прозы "Бабілёнская бібліятэка".

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG