Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі зноў у ізалятары часовага ўтрыманьня


Радыё Свабода, Ворша Заўтра іх зноў будуць судзіць у аршанскім судзе. Вядомага мастака і менскага моладзевага актывіста вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзела міліцыі.

Сёньня падчас судовага працэсу, які распачаўся а палове на пятую вечара, Аляксей Янушэўскі й Алесь Пушкін папрасілі адвакатаў. Да таго ж, Алесь Пушкін запатрабаваў, каб судовы працэс праводзіўся па-беларуску і абвясьціў, што будзе галадаць, пакуль ягоных патрабаваньняў ня выканаюць.

Суд вырашыў задаволіць іхныя патрабаваньні. У разглядзе спраў Аляксея Янушэўскага і Алеся Пушкіна абвешчаны перапынак да заўтрашняй раніцы.

Ужо другую ноч запар яны мусяць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Іх зьмясьцілі туды яшчэ 9 верасьня, пасьля затрыманьня на бардаўскім фэсьце "Аршанская бітва-2007", які, нягледзячы на забарону міліцыянтаў, прайшоў у мінулыя выходныя.

У Воршы судзяць затрыманых падчас бардаўскага фэсту, 10.09.2007 Ворша: затрыманым пагражаюць крымінальнымі справамі, 9.09.2007
XS
SM
MD
LG