Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ЗША падтрымалі маладафронтаўцаў і зьвярнуліся ў ААН

Радыё Свабода Зварот да генэральнага сакратара ААН з заклікам паўплываць на становішча ў Беларусі і ўзьняць пытаньне пра яе дэмакратызацыю ў Радзе Бясьпекі ААН, прыняты на пікеце каля будынку ААН у Нью-Ёрку, падпісалі каля 60 беларусаў.

Зварот быў прыняты 8 верасьня ў Нью-Ёрку падчас акцыі ў падтрымку актывістаў “Маладога фронту” Івана Шылы, Насты Азаркі і Яраслава Грышчэні. Каля будынку ААН на акцыю падтрымкі сабраліся каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью-Ёрку, Вашынгтона, Бостана і іншых.

Падчас пікету быў зачытаны зварот лідэра КХП-БНФ Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня беларускай вайсковай славы.

Акцыю ладзіў Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі. Збор подпісаў працягваецца праз інтэрнэт на сайце Руху www.belmov.org. Праз два тыдні зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

Пікет у падтрымку “Маладога фронту” каля будынку ААН, Нью-Ёрк, 8 верасьня 2007 г.

XS
SM
MD
LG