Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без дэмакратычных зьменаў дачыненьні з ЭЗ наўрад ці зьменяцца


Радыё Свабода Часовы павераны ў справах Вялікай Брытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс у інтэрвію кампаніі БелаПАН паведаміў, што "Эўрапейскі Зьвяз гатовы разьвіваць супрацоўніцтва з Беларусьсю, але пры выкананьні пэўных умоваў"

Брытанскі дыплямат заўважыў, што "выбар стаіць перад Беларусьсю" і падкрэсьліў, што "без дэмакратычных зьмен у Беларусі адносіны наўрад ці зьменяцца карэнным чынам".

Паводле Найджэла Гулда-Дэвіса, "разьвіцьцё эканомкі і энэргетыкі, безумоўна, важныя. Але яшчэ больш важна зразумець, што Эўразьвяз – гэта ня толькі эканамічны альянс, але таксама палітычная і юрыдычная супольнасьць. Ёсьць агульныя этычныя і маральныя каштоўнасьці".

Раней Томас Гомбарт, супрацоўнік францускага Інстытуту замежных спраў, заявіў у інтэрвію польскай газэце “Dziennik”: "Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія зразумелі, што Беларусь – гэта не расейская губэрня, і што патрэбная іншая стратэгія ў дачыненьнях зь Менскам: больш кантактаў і паступовае “размываньне” рэжыму, бо ранейшая палітыка ў дачыненьні да Беларусі скончылася поўнай паразай”.

“Эўразьвяз не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніцтву Беларусі перабіраць, у якіх сфэрах супрацоўнічаць”, - адзначала Крыстыяна Гоман, прэсавы сакратар Эўракамісіі – ў інтэрвію “Свабодзе” пра тое, што Эўразьвяз ня пойдзе на больш шчыльнае эканамічнае супрацоўніцтва зь Менскам, пакуль у Беларусі не адбудуцца зрухі да дэмакратызацыі.

Эўразьвяз не дазволіць Лукашэнку перабіраць сфэры супрацоўніцтва, 6.09.2007
XS
SM
MD
LG