Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хочаш дэкляраваць па-беларуску – у суд


Радыё Свабода На гомельскага актывіста Сяргея Сямёнава зноў склалі пратакол за патрабаваньне беларускамоўнага блянка мытнай дэклярацыі.

9 верасьня супрацоўнікі гомельскай мытні абвінавацілі хлопца ў парушэньні артыкулу 23.4 - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.

Сяргей Сямёнаў перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу на аўтобусе, у пункце пропуску "Новая Гута". Беларускія мытнікі прапанавалі Сямёнаву запоўніць дэклярацыю. Малады чалавек не адмаўляўся, але папрасіў блянк на беларускай мове, патлумачыўшы, што засьцерагаецца памылак пры запаўненьні афіцыйнага дакумэнта па-расейску. Мытнікі склалі на Сяргея Сямёнава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Суд над Сяргеем Сямёнавым мае адбыцца 24 верасьня.

30 жніўня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Марына Дамненка аштрафавала Сяргея Сямёнава на 930 тысяч рублёў “за непадпарадкаваньне інспэктару мытні на беларуска-ўкраінскай мяжы”. 21 жніўня, едучы цягніком ва Ўкраіну, на станцыі Церуха Сяргей Сямёнаў таксама папрасіў блянк дэклярацыі на беларускай мове. У адказ мытнікі склалі пратакол паводле артыкулу 23.4 – непадпарадкаваньне патрабаваньню службовай асобы.

• Колькі каштуе мытная дэклярацыя на беларускай мове? ,31.08.2007
XS
SM
MD
LG