Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 6


Радыё Свабода Беларусь займае шостае месца сярод краін Судружнасьці незалежных дзяржаў у прыросьце ўнутранага валавага прадукту за студзень-ліпень 2007 году.

Адпаведны паказьнік складае 8,8 працэнта. Пра гэта паведамляе прэсавая служба Статыстычнага камітэту СНД. На першым месцы – Азэрбайджан (34,5%). Пасьля йдуць Армэнія (12,1%), Узбэкістан (9,7%), Кіргізстан (9,5%), Расея (9,3%).

Найгоршыя паказьнікі ва Ўкраіне – 7,7%, Таджыкістане – 7,5%.

Туркмэністан, Грузія, Казахстан і Малдова зьвестак аб росьце УВП не прадставілі. Сярэдні прырост у СНД 9,5%
XS
SM
MD
LG