Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: аўтазак з затрыманымі ў двары суду


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Аўтазак з затрыманымі некалькімі дзясяткамі чалавек знаходзіцца ў двары Баранавіцкага суду. Больш за дваццаць актывістаў затрымалі сёньня раніцай, калі яны ля будынку суду выказвалі пратэст супраць крымінальнага перасьледу “Маладога фронту”. Праўдападобна, што сёньня іх будуць судзіць.

Фотакарэспандэнтаў агенцтва “Франс прэс” Віктара Драчова і агенцтва “Ройтэрс” Васіля Фядосенку адпусьцілі з пастарунку міліцыі. Ад 10 гадзіны іх трымалі у Баранавіцкім аддзяленьні міліцыі. На фотакарэспандэнтаў склалі пратаколы. Іх гэтаксама затрымалі перад пачаткам суду над актывістам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем.

Судовы працэс працягваецца. Чакаецца, што прысуд актывісту будзе вынесены сёньня. Яго абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Як паведаміў Радыё Свабода Уладзімер Шыла, яго сына непаўналетняга Івана больш за чатыры гадзіны трымаюць у міліцэйскім пастарунку. Бацьку не дазволілі забраць сына.

• У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007 • Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода, 10.09.2007 • Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем, 10.09.2007 • Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG