Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйскі Telekom пацьвердзіў, што вядзе перамовы зь беларускім бокам


Алена Струвэ, Менск Адна зь вядучых эўрапейскіх тэлекамунікацыйных карпарацый Telekom Austria Group AG пацьвердзіла, што вядзе перамовы наконт магчымага набыцьця беларускага прадпрыемства сотавай сувязі. Гэтая заява была зробленая пасьля таго, як днямі ў аўстрыйскіх СМІ зьявілася інфармацыя пра шматмільярдную ўгоду даччынай фірмы аўстрыйскага Telekom -- Mobilkom Austria на беларускім рынку. Імя беларускага сотавага апэратара па-ранейшаму афіцыйна не агучваецца, аднак аўстрыйскія экспэрты і аглядальнікі называюць у якасьці адзінага верагоднага кандыдата кампанію Velcom.

Калі зьдзелка адбудзецца, то аўстрыйскі інвэстар стане ўладальнікам другога па ліку беларускага дзяржаўнага прадпрыемства. Месяц таму акцыі беларускага заводу “Матавэла” набыў аўстрыйскі холдынг "ATEC”.

Паводле інфармацыйнага агенцтва АРА, для Mobilkom гэта можа быць самая дарагая пакупка за ўсю гісторыю фірмы -- болей як 1,6 мільярда эўра. Як паведамляюць аўстрыйскія журналісты, дэталі зьдзелкі хутчэй за ўсё будуць агучаныя 2 кастрычніка, у часе паседжаньня назіральнай рады аўстрыйскага Telekom.

Mobilkom Austria лічыцца эўрапейскім піянэрам мабільнай сувязі 3-га пакаленьня -- 3G. У якасьці паслугаў кампаніі -- самыя розныя відэаперадачы, уключна з праглядам “жывога тэлебачаньня”, фрагментаў футбольных сустрэчаў, рознай мультымэдыйнай інфармацыі. Сярод апошніх яркіх зьдзелак фірмы – набыцьцё ў 2005 годзе 100% акцыяў вядучага баўгарскага сотавага апэратара “MobilTel. Тады ж кіраўніцтва аўстрыйскай кампаніі зрабіла заяву і пра сваю цікаўнасьць да беларускага рынку: “Мы думаем таксама і пра Беларусь, Румынію, Расею і Ўкраіну”.


• Аўстрыйскі “Telekom” стане ўладальнікам беларускай кампаніі “Velcom”?, 8.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG