Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Бангалоры пачаўся мітынг прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск У менскім парку Дружбы народаў пачаўся мітынг прадпрымальнікаў. Ініцыятар акцыі -- грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”. У акцыі бяруць удзел, паводле старшыні аб’яднаньня Анатоля Шумчанкі, каля 500 чалавек. Людзі ўвесь час падыходзяць.

На мітынгу абмяркоўваюцца жорсткія патрабаваньні прэзыдэнцкага ўказу №302.

“Паводле ўказу нумар 302, – кажа Анатоль Шумчанка, – індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага ўказу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцы жыхарства. І самае галоўнае – уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д. Фактычна гэта дае магчымасьць кантрольным органам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора – цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі ўказ”, -- кажа Анатоль Шумчанка.

За парадкам на мітынгу сочаць маладыя людзі з бэджамі “Ахова”. Тут жа некалькі міліцыянтаў і шмат людзей у цывільным. Адзін зь іх здымае прысутных на відэакамэру. Мітынг дазволены ўладамі.

На сцэне лёзунгі з цытатамі Аляксандра Лукашэнкі “Не пагаршаць умовы працы індывідуальных прадпрымальнікаў”, “Ствараць стабільныя ўмовы для разьвіцьця малога бізнэсу ў Беларусі”.

• Сёньня на Бангалоры мітынгуюць прадпрымальнікі, 10.09.2007
XS
SM
MD
LG