Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьведка ў судзе не пазнаў Яраслава Грышчэню


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Як паведаміла Радыё Свабода моладзевая актывістка Алена Крушальніцкая, якая прысутнічала на судовым паседжаньні, адзін сьведка заявіў у судзе, што Яраслаў Грышчэня даваў яму агітацыйныя ўлёткі і налепкі. Калі ж яго папрасілі паказаць Яраслава Грышчэню, то сьведка прызнаўся, што ён першы раз бачыць актывіста ў залі суду, і што гэтыя сьведчаньні яму загадалі даць міліцыянты.

Актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэню судзяць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Сёньня перад пачаткам суду ў Баранавічах спэцназаўцы затрымалі некалькі дзесяткаў чалавек, якія перад будынкам суду пратэставалі супраць судовага перасьледу актывістаў “Маладога фронту”.

• У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007 • Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода, 10.09.2007 • Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем, 10.09.2007 • Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG