Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ворша: Дзяніса Садоўскага пакаралі 5 суткамі арышту


Любоў Лунёва, Менск Аршанскі суд пакараў сакратара аргкамітэту ў стварэньні “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Дзяніса Садоўскага арыштам на 5 сутак. Дзяніса Садоўскага затрымалі 8 жніўня каля Крапівенскага поля, куды прыехалі моладзевыя актывісты адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы.

Затрыманага Дзяніса Садоўскага міліцыянты адвезьлі ў шпіталь, адзін з іх сьцьвярджаў, што Дзяніс нібыта аказаў супраціў і падрапаў яму руку. Міліцыянты патрабавалі, каб Дзяніса праверылі на ўжываньне алькаголю.

Сёньня аршанскі суд пагадзіўся з абвінавачаньнямі міліцыянтаў у дробным хуліганстве і пакараў Дзяніса арыштам на 5 сутак.
XS
SM
MD
LG