Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода


Радыё Свабода У Баранавічах быў затрыманы карэспандэнт Радыё Свабода Севярын Квяткоўскі. Ён знаходзіўся ў будынку суду, дзе ідзе працэс над актывістам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем. Міліцыянты забралі ў Севярына Квяткоўскага акрэдытацыю міністэрства замежных справаў. Пазьней яго адпусьцілі. Раней былі затрыманыя фотакарэспандэнты Васіль Фядосенка з агенцтва “Ройтэр”, Віктар Драчоў з “Франс прэс” і Арсень Пахомаў з “Нашай нівы”.

На затрыманых раней моладзевых актывістаў цяпер у аддзяленьні міліцыі складаюць пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

На працэс не дапусьцілі сваякоў Яраслава Грышчэні -- маці Святлану і дзеда Міхаіла Грышчэняў. Матывацыя – адсутнасьць месцаў у залі суду.

Міхаіл Грышчэня паведаміў Радыё Свабода, што 5 верасьня бацьку Яраслава Сяргею Грышчэню прапанавалі звольніцца з заводу паводле ўласнага жаданьня.

На судзе над Яраславам Грышчэнем, якога абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, прысутнічае прадстаўнік амбасады ЗША ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG