Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі кантрактнай сыстэмы чакаюць судовага рашэньня


Уладзімер Глод, Менск Сёньня аб 11-й гадзіне пачнецца паседжаньне Вярхоўнага суду Беларусі. На ім будзе аб’яўлены вэрдыкт адносна скаргі ініцыятыўнай групы грамадзянаў на Цэнтральную выбарчую камісію.

Актывісты мелі намер зьбіраць подпісы за адмену кантрактнай сыстэмы й прасілі суд скасаваць пастанову ЦВК — тая адмовілася зарэгістраваць іх ініцыятыўную групу.

На мінулым тыдні суд заслухаў сьведак, адбыліся спрэчкі бакоў.

• Рэфэрэндуму пра адмену кантрактнай сыстэмы ня будзе, 26.06.2007
XS
SM
MD
LG