Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўвечары адбудзецца ўручэньне прэміі імя Зьмітра Завадзкага


Радыё Свабода Сёлета расейскі Першы канал і Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначылі прэміяй імя Зьмітра Завадзкага “За мужнасьць і гераізм у прафэсіі” гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца, радыёжурналістку з Горадні Натальлю Макушыну і карэспандэнта штотыднёвіка “Белорусы и рынок” Генадзя Барбарыча.

Зьміцер Завадзкі – апэратар згаданага тэлеканалу, які пры загадкавых абставінах зьнік у раёне менскага лётнішча ў ліпені 2000 году.

Ганараваць ляўрэатаў будзе адзін з ініцыятараў заснаваньня журналісцкай прэміі – Павал Шарамет, разам зь якім на тагачасным расейскім канале ОРТ Зьміцер Завадзкі працаваў тэлеапэратарам. Цяпер Шарамет кіруе аддзелам спэцпраектаў Першага каналу расейскага тэлебачаньня.

Гэта будзе ўжо восьмая ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй імя Зьмітра Завадзкага. Раней яе ляўрэатамі былі рэдактар “Нашай нівы” Андрэй Дынько, фотакарэспандэнтка Юлія Дарашкевіч, журналіст газэты “Комсомольская правда" в Белоруссии" Олег Улевіч, карэспандэнтка Радыё Свабода Любоў Лунёва, тэлежурналіст Леанід Міндлін, апэратар Уладзімер Андронаў ды іншыя.

• Журналісты зь Менску, Гомелю і Гародні – ляўрэаты прэміі імя Завадзкага, 15.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG