Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Сёньня ў Баранавіцкім судзе а 10-ай гадзіне пачынаецца суд над актывістам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем. Ёго абвінавачваюць у дзейнасьці ад ім незарэгістраванай арганізацыі. Гэтая фактычна тая ж справа, па якой праходзілі маладафронтаўцы Іван Шыла і Наста Азарка, суды над якімі адбыліся 4 верасьня ў Салігорску і Нясьвіжы.

Івану Шылу вынесьлі прысуд – папярэджаньне, Насту Азарку пакаралі штрафам 1 240 000 рублёў.

Яраславу Грышчэню 18 гадоў. На суд над ім прыйдуць баранавіцкія паплечнікі хлопца, а таксама моладзевыя актывісты з іншых гарадоў Беларусі.

Рэпартаж з суду над Яраславам Грышчэнем – неўзабаве на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

• Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007
XS
SM
MD
LG