Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняты плян вызваленьня Аляксандра Казуліна


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску Цэнтральны камітэт БСДП (Грамада) прыняў комплексны плян вызваленьня лідэра партыі Аляксандра Казуліна. Ён прадугледжвае ўнутрыпартыйную, грамадзка-палітычную, прававую, інфармацыйную і міжнародную дзейнасьць.

Былы адвакат Аляксандра Казуліна, актывіст БСДП (Грамада) Ігар Рынкевіч патлумачыў:

“Менавіта цяпер ужо заканчваюцца юрыдычныя сродкі абскарджваньня судовых рашэньняў. Апошняя скарга ляжыць на стале генэральнага пракурора Пятра Міклашэвіча. Калі ён не задаволіць гэтай скаргі, ня вынесе свайго нагляднага пратэсту, то спадзявацца ўжо на нешта па гэтай працэдуры немагчыма”.

Паводле Ігара Рынкевіча, Аляксандар Казулін ня будзе падлягаць магчымай амністыі. Пра гэта сьведчаць крытэры, прапанаваныя для амністыі Адміністрацыяй прэзыдэнта.

“Пытаньне вызваленьня Казуліна ставіцца ў палітычную і міжнародную плоскасьць. Гэты плян вызваленьня Аляксандра Казуліна і ёсьць рэакцыяй на новы якасны этап у яго крымінальным перасьледзе”, – сказаў Ігар Рынкевіч.

Плян вызваленьня ўключае 44 пункты. Да прыкладу, у кастрычніку плянуецца пачаць кампанію казулінскага прызыву ў партыю. А таксама ўзяць актыўны ўдзел у Эўрапейскім і Сацыяльным маршах з патрабаваньнем свабоды Казуліну і іншым палітвязьням. Плян уключае правядзеньне масавых акцыяў падтрымкі ўнутры Беларусі і за яе межамі.

Сёньня была прынятая заява Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада) да Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У ёй выказана патрабаваньне задаволіць наглядную скаргу адваката А.Казуліна, якая цяпер знаходзіцца на разглядзе ў генпракурора Пятра Міклашэвіча. Згодна зь ёй маюць быць адмененыя судовыя рашэньні супраць Казуліна. На думку адваката і ЦК, у дзеяньнях Казуліна няма складу злачынства і палітык павінен быць на свабодзе.

“Калі ўлады пакінуць у сіле мінулыя судовыя рашэньні, гэта стане падставай ня толькі для грамадзянскага кантролю над гэтай справай, але і для звароту ў міжнародна-прававыя арганізацыі і найперш у Камітэт ААН па правах чалавека”, – падкрэсьліў Ігар Рынкевіч.

• А.Казуліна папярэдзілі пра лісты, якія нельга пісаць на волю, 30.08.2007 • Віцебскія прыхільнікі Казуліна высьветлілі, што гарвыканкам іх падмануў , 30.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG