Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Варшавы адбыўся пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Паводле арганізатара акцыі Ігара Крыштона, 30 жніўня і 7 верасьня па ўсёй Беларусі мелі адбыцца пікеты салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, але зрабіць гэтага не дазволілі ўлады. Таму некалькі беларусаў, якія жывуць у Варшаве, вырашылі правесьці такі пікет у польскай сталіцы.

“Дзякуючы таму, што мы знаходзімся ў дэмакратычнай краіне, дзе ня трэба ніякіх дазволаў ад уладаў на такія акцыі, мы прыйшлі ў самы цэнтар Варшавы, каб выказаць салідарнасьць і нагадаць палякам аб тым, што ў Беларусі ёсьць палітвязьні, што ў нашай краіне трэба аднавіць дэмакратыю”, – сказаў Ігар Крыштон.

Удзельнікі пікету трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, вялікі партрэт Аляксандра Казуліна і плякаты з надпісамі “Дыктатара ў турму”, “Свабоду Казуліну”, “Беларусь у Эўропу – Лукашэнку ў Гаагу”.

Варшава, пікет у падтрымку Аляксандра Казуліна
XS
SM
MD
LG