Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўдзельнікі сьвяткаваньня Дня вайсковай славы ў Магілёве на волі


Радыё Свабода, Магілёў Група грамадзкіх актывістаў, прыкладна з дваццаці чалавек, была затрыманая ў любускім лесапарку Магілёва міліцыянтамі з роты хуткага рэагаваньня.

Там актывісты сабраліся, каб адзначыць Дзень беларускай вайсковай славы. Усіх затрыманых адвезьлі ў Магілёўскі раённы аддзел міліцыі.

Пасьля 22-й гадзіны затрыманых адпусьцілі. На кіраўніка суполкі Таварыства беларускай мовы Алега Дзячкова, якога сёньня ўжо затрымлівалі на чыгуначным вакзале, складзены пратакол аб раскладаньні вогнішча ў забароненым месьце. Пратакол складаў інспэктар гарадзкой управы міністэрства надзвычайных сытуацыяў, якога тэрмінова выклікалі міліцыянты.

Актывістаў прымусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша”, 8.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG