Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Воршы затрыманыя актывісты з Горак


Радыё Свабода Мікрааўтобус, якім ехалі актывісты на фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі “Аршанская бітва-2007”, міліцыянты спынілі нібыта для праверкі дакумэнтаў кіроўцы. Затым на гэтай жа машыне актывістаў даставілі ў пастарунак.

Адна з затрыманых, Ірына Каралькова, паведаміла “Свабодзе”, што ў мікрааўтобусе – чацьвёра актывістаў. Міліцыянты ў кожнага правяраюць пашпарты ды праводзяць прафіляктычную гутарку. Асноўнае пытаньне – куды едзеце і навошта.

На Крапівенскім полі арыштавана ўжо каля 40 чалавек, 8.09.2007 Актывістаў прымусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша”, 8.09.2007 У Воршы затрымалі 9 маладафронтаўцаў і Алеся Пушкіна, 8.09.2007
XS
SM
MD
LG