Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П.Севярынец: міліцыя на Крапівенскім полі – спроба сарваць сьвяткаваньне


Любоў Лунёва, Менск Моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху, якія прыехалі ў Воршу для ўдзелу ў сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы пад Воршай, не змаглі патрапіць на поле вайсковай славы.

Міліцыянты ачапілі пляцоўку. Яны патлумачылі, што поле замінавана і трэба чакаць сапёраў

Павал Севярынец заявіў “Свабодзе”, што гэта чарговая спроба сарваць мерапрыемства, у якім бяруць удзел прадстаўнікі розных моладзевых структур, у тым ліку рыцарскага клюбу і запалохаць патэнцыйных гледачоў.

Арганізатары сьвяткаваньня паведамілі, што імпрэза, нягледзячы на ўсе перашкоды, усё роўна адбудзецца.

Тым часам у Горадні актывісты гарадзенскіх дэмакратычных арганізацый усклалі кветкі да помніка ля Каложскай царквы, прысьвечанага бітве пад Грунвальдам. Кветкі зь бел-чырвона-белымі стужкамі паклалі каля “Пагоні”.

Нягледзячы на вялікую колькасьць міліцыянтаў у цывільным, апазыцыянэрам удалося такім чынам ушанаваць Дзень беларускай вайсковай славы.

Сёньня адбудзецца бардаўскі фэст “Аршанская бітва-2007”, 8.09.2007
XS
SM
MD
LG