Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 60 эўра


Радыё Свабода Столькі каштуе аднаразовая віза для ўезду ў краіны Шэнгенскага пагадненьня для грамадзянаў Беларусі, старэйшых за 6 гадоў.

Зараз Шэнгенскае пагадненьне распаўсюджваецца на 15 краінаў – “старых” сябраў Эўразьвязу. З пачатку 2008 году да пагадненьня далучаюцца яшчэ 10 краінаў Зьвязу, у тым ліку суседзі Беларусі – Польшча, Літва і Латвія. Кошты для паездак у і гэтыя краіны стануць такімі ж, як і для паездак у іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

Для параўнаньня, для грамадзянаў Украіны, Малдовы і Расеі кошт аднаразовай візы ў краіны Шэнгенскага пагадненьня складае 35 эўра. Для Украіны і Малдовы такія кошты ўсталяваныя ў адпаведнасьці з праграмай Эўрапейская палітыка суседзтва, для Расеі – у адпаведнасьці з адмысловым пагадненьнем Эўразьвяз-Расея.
XS
SM
MD
LG