Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Фашысты рабілі аблавы супраць маладагвардзейцаў. Беларуская ўлада праводзіць аблавы супраць маладафронтаўцаў”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 7 верасьня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Ільля Копыл, Менск: “Добры дзень, “Свабода”! У час II усясьветнай вайны фашысты рабілі аблавы супраць маладагвардзейцаў. Беларуская ўлада праводзіць такія жорсткія аблавы супраць маладафронтаўцаў. Якое падабенства! Гісторыя паўтараецца. Дзякуй за ўвагу”.

Ніна Ярмалінская, Салігорск: “Вітаю шчыра вас, дарагія сябры! На судзе над Іванам Шылам пракурор зачытаў зьмест тэлефонных размоваў Івана са сваімі сябрамі. Вось да якой ганьбы дайшлі сёньня ўлады. Дзякую”.

Спадар: “Лінія Сталіна” – назва фашыстоўскіх заваёўнікаў. У савецкай гістарыяграфіі яна было проста лініяй абарончых умацаваньняў па старой дзяржаўнай мяжы і складалася з асобных равоў, умацаваных раёнаў. Гэтаксама, як і “Лінія Манэргейма” ў Фінляндыі – назва захопнікаў, Чырвонай Арміі. Фінская гістарычная літаратура дае сваю назву “Пазыцыя Энкеля” – паводле прозьвішча генэрала-яе будаўніка.

Чаму ў нас такая назва “Лініі”? Можа, якія ачумелыя галовы нагледзеліся нямецкіх хронікаў 1941-га году, у якіх пыхліва рапартавалася, што “доблесныя нямецкія войскі, удала пераадолеўшы “Лінію Сталіна”, упэўнена кіруюцца на ўсход, да Масквы”. Пры ўсёй павазе да памяці загінулых, асаблівага гераізму ў менскім умацаваным раёне гісторыя ня згадвае…”

Спадарыня: “Паважаная “Свабода”! Я даволі цярпліва чакаю адказу на сваё пытаньне. Тыдні два таму я хацела запытацца ў чыноўніка, які прыдумаў надбаўку пэнсіі ў адсотках, з чаго ён зыходзіў, калі прапаноўваў такую сыстэму? У якой дзяржаве Эўропы і сьвету існуе прыбаўка да пэнсіяў у адсотках? Калі б усе пэнсіі былі аднолькавыя, прыбаўка ў адсотках мела б нармальныя адносіны. Але таму што каэфіцыенты працоўнага стажу розныя, то і пэнсіі таксама розныя. А таму і прыбаўкі ў працэнтных адносінах несправядлівыя. Калі я змагу пачуць адказ на маё пытаньне? Няхай паслухаюць маю рэпліку радыёслухачы “Свабоды” – іх гэтая тэма таксама зацікавіць. І я не выключаю таго, што са мною яны будуць салідарныя”.

Аляксандар Яцкевіч, Віцебск: “Вельмі хацелася вам патэлефанаваць, але падвысілі тарыфы на званкі. Я ня ведаю, што будзе. Мне ж ня толькі да вас, а па ўсёй Беларусі хочацца тэлефанаваць па магчымасьці. І яшчэ шмат куды. Гэта адно.

Другое. Ведаеце, у нашай дзяржаве самыя лепшыя пэнсіі. Калі дзіця-інвалід атрымлівае на пачатку свайго жыцьця якіх-небудзь сто тысяч, дык і ў 15 гадоў ён атрымлівае сто тысяч. Гэта самае лепшае раўнапраўе, я лічу…

Мяне паставілі ў такія ўмовы, што я нічога не раблю і не магу рабіць нармальна. Як той казаў, калі сабаку няма чаго рабіць, дык самі ведаеце што. Вы – адзіная аддуха ў мяне. Вам можна патэлефанаваць і проста падзяліцца…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG