Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: бацькі гімназістаў атрымаюць ад настаўнікаў смс з адзнакамі


Сяргей Астраўцоў, Горадня У гарадзенскай гімназіі №5 пачаўся экспэрымэнт з электронным дзёньнікам. Зьмест клясных журналаў будзе адлюстраваны ў інтэрнэце, а бацькам будуць дасылаць сьвежыя зьвесткі пра навуку сыноў і дачок на мабільныя тэлефоны.

Адзін са школьнікаў гарадзенскай гімназіі №5 апавёў:

“Пры канцы гэтага месяца будуць адсылаць бацькам адзнакі, прагулы, паводзіны. Вынікі за месяц”.

Карэспандэнт: “Ты і твае сябры – вы баіцеся гэтага, вам гэта чымсьці пагражае?”

Школьнік: “Ды мы не баімся. Што бацькі даведаюцца ацэнкі? Яны ўсё роўна ведаюць: у дзёньніках пра ўсё напісана. А што да канфліктаў з настаўнікамі, іх трэба менш дапускаць ужо”.

Карэспандэнт: “А як ты вучысься?”

Школьнік: “За год у мяне сярэдні бал 5,6”.

Карэспандэнт: “А што думаюць настаўнікі аб увядзеньні электронных дзёньнікаў у 5-й гімназіі?”

Маладая настаўніца: “Ведаеце, гэта добра для бацькоў, таму што бацькі будуць бачыць усе адзнакі вучня: ён ужо нічога не схавае. Карацей, бацькі будуць яго кантраляваць”.

Карэспандэнт: “А што вы думаеце пра такую форму, як электронны дзёньнік?”

Настаўніца: “Асабіста мне такая форма не падабаецца. Мне здаецца, лепей выстаўляць ацэнкі ў журнал, патрабаваць у дзяцей дзёньнікі і выстаўляць ацэнкі ў дзёньнікі, каб бацькі гэта бачылі”.

Першая настаўніца: “Але ўва ўсякім разе экспэрымэнт варта праводзіць. Можа, ён атрымаецца, а калі не – на памылках вучацца, правільна?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG