Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца: стыхійны пратэст прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў канцы працоўнага дня ў райцэнтры Рэчыца на Гомельшчыне адбыўся стыхійны мітынг пратэсту прыватных гандляроў з рынку “Данапрыс”.

Як паведаміў Радыё Свабода сябра незарэгістраванай арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік, больш як 50 чалавек сабраліся на плошчы ля будынку рэчыцкага райвыканкаму.

Да людзей вымушаны быў выйсьці намесьнік старшыні тутэйшага райвыканкаму Леанід Малейка. Пасьля кароткай гутаркі чыноўнік заявіў, што прычыны канфлікту будуць вывучаныя ў суботу, 8 верасьня, у прысутнасьці актыву прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў Гомельскага аблвыканкаму і абласной пракуратуры.

Са словаў Алега Шабетніка, людзі пакрыўджаныя на адміністрацыю рынку. Суразмоўца адзначыў, што кіраўнікі прыватнага ўнітарнага рынку “Данапрыс” замовілі 150 мэталёвых ралетаў, кожны коштам 4,5 мільёна рублёў. Паводле Алега Шабетніка, усю суму мусяць аплаціць прадпрымальнікі.

“Калі ж людзі не пагадзіліся на гэта і адшукалі больш танныя ралеты, то адміністрацыя прыгразіла пазбавіць усіх “крыкуноў” гандлёвых месцаў”, – сьцьвярджае Алег Шабетнік.

• Прадпрымальнікі Меншчыны заклікаюць спыніць працу на рынках, 07.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG