Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў”: “Рада ААН не выконвае сваёй працы”


Радыё Свабода “Новы праваабарончы орган ААН ўсё яшчэ ня здольны выконваць сваёй працы”, – лічаць прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”. Сваю заяву арганізацыя зрабіла сёньня, напярэдадні 6-й сэсіі Рады ААН у пытаньнях правоў чалавека (10 – 28 верасьня).

Паводле “Рэпартэраў”, “пасьля таго, як Рада ААН скасавала мандаты спэцдакладчыкаў па Беларусі і Кубе – найгоршых парушальніках у галіне свабоды СМІ, гэтага ж паспрабавалі дамагчыся Судан, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Самалі і Бурундзі”. Аднак, падкрэсьліваецца ў заяве, ува ўсіх шасьці краінах правы мэдыяў парушаюцца штодня і без назіраньня незалежных экспэртаў за сытуацыяй дзейнасьць Рады АНН выглядае бессэнсоўнай. “Рэпартэры” зьвяртаюць увагу, што год таму Рада ў пытаньнях правоў чалавека замяніла адпаведную Камісію ААН – орган, які вельмі скампрамэтаваў сябе.

Міжнародная журналісцкая арганізацыя таксама выказвае заклапочанасьць у сувязі з намаганьнямі некаторых краінаў, асабліва чальцоў Арганізацыі ісламскай канфэрэнцыі (ICO), “душыць свабоду слова ў імя павагі да рэлігіі”. “Такія памкненьні вельмі небясьпечныя, бо ў выніку СМІ могуць пазбавіць іх галоўнай задачы – інфармаваць аўдыторыю”, – гаворыцца ў заяве.

У жніўні “Рэпартэры бязь межаў” выступілі супраць намеру беларускіх уладаў стварыць умовы для абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце. Прадстаўнікі журналісцкай арганізацыі заявілі, што “сеціва зьяўляецца адным зь нямногіх месцаў, дзе беларусы могуць быць вольнымі”.

• “Рэпартэры бязь межаў” крытыкуюць падыход Палаты прадстаўнікоў да СМІ, 13.08.2007 • “Беларускаму інтэрнэту можа пагражаць павольная сьмерць”, 03.08.2007
XS
SM
MD
LG