Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця “Начной Свабоды” – паэтэса Віялета Пачкоўская


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру “Свабоды” будзе маладая паэтка і перакладчыца сучаснай польскай паэзіі Віялета Пачкоўская. Яе вершы на гэтым тыдні гучаць у “Начной чытанцы”.

Людзі на вуліцах Магілёва скажуць, чым блізкія беларусы і палякі.

У “Начных досьледах” – праверка праўдзівасьці паведамленьня на адным з блогаў, што ў Берасьці ў продажы зьявіліся запалкі з партрэтамі апазыцыйных і афіцыйных беларускіх палітыкаў. Жыхары Менску выкажуць свае меркаваньні аб тым, партрэты якіх палітыкаў варта друкаваць на рэклямнай прадукцыі.

Апрача таго, у “Начной Свабодзе” паведамленьне пра ініцыятыву адміністрацыі адной з гарадзенскіх школаў, якая пачала высылаць бацькам смс-паведамленьні з адзнакамі іх дзяцей, агляд літаратурнага альманаху “Шклоўшчына літаратурная”, аповед пра пачатак здымкаў музычных кліпаў для тэлеканалу “Белсат” і прыватную ініцыятыву беларусізацыі кампутарнага софту ды інтэрвію з чарговым пераможцам конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Сяргеем Магонавым з Кобрыня.

У “Гукапісе” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра творчасьць гурту “Палац”, а ў “Начной чытанцы” прагучыць яшчэ адна нізка вершаў Віялеты Пачкоўскай.

Пасьля 23-й гадзіны – запіс адказаў пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч на пытаньні слухачоў “Свабоды”, у “Падарожжах “Свабоды” чарговая з сэрыі перадач Ягора Маёрчыка “Абеды ў Івянцы”, а ў “Экспэртызе “Свабоды” размова пра канкураваньне ўлады і апазыцыі за прыхільнасьць моладзі.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG