Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня Віктару Ганчару спаўняецца 50 гадоў


Алег Грузьдзловіч, Менск. У сярэдзіне 1994-га году былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Віктар Ганчар быў прызначаны намесьнікам старшыні ўраду, але ўсяго праз некалькі месяцаў ён пайшоў ў адстаўку на знак пратэсту супроць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Потым невялікі час Віктар Ганчар кіраваў Эканамічным судом СНД, узначальваў Цэнтрвыбаркам, а пасьля разгону Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня стаў ягоным віцэ-сьпікерам.

Менавіта намаганьнямі Віктара Ганчара ўвесну 1999 года апазыцыя правяла адну з самых масавых палітычных кампаній – альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары. Вядома, што Віктар Ганчар рыхтаваўся да новых палітычных кампаній, але 16-га верасьня палітык зьнік разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім. Афіцыйнае сьледзтва прызнала, што гэта было гвалтоўнае выкраданьне, але далей ў пошуках Віктара Ганчара і ягонага сябра Анатоля Красоўскага беларускія ўлады не пайшлі. Жонка Віктара Ганчара Зінаіда і шмат хто ў Беларусі лічаць, што адказнасьць за зьнікненьне трэба ўскласьці на вышэйшае кіраўніцтва краіны.

“Калі б Віктар быў гэтыя гады разам з намі, у Беларусі сытуацыя б была значна лепшай. Пераканана ў гэтым, бо добра ведаю ягоны палітычным і чалавечы патэнцыял”, -- кажа Зінаіда Ганчар, якая працягвае верыць, што яе муж вернецца.

Гутарку з Зінаідай Ганчар слухайце ў эфіры і чытайце на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG