Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: у Нёман трапіла брудная вада зь мінулага стагодзьдзя


Радыё Свабода У Нёман трапіла забруджаная вада з тэхнічнага трубаправоду заводу “Белкард”, што знаходзіцца на левым — заходнім беразе ракі. Месцамі зьявілася плёнка таўшчынёй 0,5 мікрону, гібелі рыбы не заўважана. Пра гэта паведамілі мясцовыя эколягі.

Тлумачэньне здарэньня наступнае: прыблізна ў канцы 1970-х гадоў быў пабудаваны тэхнічны трубаправод для забору рачной вады. Але яна аказалася вельмі заіленай і забруджанай нафтапрадуктамі, таму не была прыдатнай нават для патрэбаў вытворчасьці. З гэтай прычыны трубаправодам ня сталі карыстацца. Паводле вэрсыі эколягаў, брудная нёманская вада шмат гадоў была ў трубаправодзе, і калі яго прарвала, вада трапіла назад у Нёман, які за апошні час зрабіўся чысьцейшым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG