Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: удзельнікі сустрэчы з П.Севярынцам ня хочуць ісьці ў суд


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця плянаваў разгледзяць яшчэ 5 адміністрацыйных спраў сябраў апазыцыі, затрыманых 19 жніўня. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе. Такім суд лічыць прэзэнтацыю новай кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

У гутарцы з карэспандэнтам Радыё Свабода судзьдзя Вольга Сьмірнова паскардзілася, што ніхто зь пяці выкліканых у суд сёньня не з’явіўся.

“Я ня ведаю прычыны гэтага, – кажа судзьдзя Сьмірнова і інфармуе, што будзе разглядацца магчымасьць дастаўкі падсудных пад прымусам.

Грамадзкі актывіст Сяржук Лазенка, адміністрацыйная справа якога знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёну, паведаміў, што пакуль не атрымаў позву з суда, так як гэтага патрабуе заканадаўства.

“Прыяжджаў ўчора міліцыянт, назваўся намесьнікам участковага, нават пакінуў запіску, што нібыта я папярэджаны аб выкліку ў суд. Але гэта не афіцыйны дакумэнт. Я вымушаны заявіць пра байкот суду”, – тлумачыць Сяржук Лазенка.

• Берасьце: суд пакараў яшчэ двух удзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам, 05..09.2007 • Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG