Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: канфіскаваныя налепкі “Эўрапейскага маршу”


Радыё Свабода Затрыманыя гадзіну таму бабруйскія грамадзкія актывісты Сяргей Лацінскі, Мікіта Быцэнкі і яшчэ двое хлопцаў, якія адмовіліся называць сябе, на волі.

У Ленінскім аддзеле міліцыі Бабруйска, куды даставілі актывістаў, у Сяргея Лацінскага сканфіскавалі 153 налепкі “Эўрапейскага маршу”. Канфіскацыю міліцыянты абгрунтавалі адсутнасьцю выходных дадзеных на налепках. У актывістаў перапісалі пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі.

Чацьвярых актывістаў затрымалі а палове на дзявятую вечара, калі яны выходзілі з падворку прыватнага дома праваабронцы Ігаря Ходзькі. Яны дапамагалі спадару Ходзьку рамантаваць ягоны дом. Іх заштурхнулі ў службовую машыну і даставілі ў Ленінскі РАУС.

У Бабруйску затрымалі грамадзкіх актывістаў, 6.09.2007
XS
SM
MD
LG