Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – песьні i выказваньні Лючана Павароцьці


Радыё Свабода У начным эфіры "Свабоды" сёньня прагучаць песьні і архіўныя запісы выказваньняў вялікага тэнара Лючана Павароцьці, які раніцай памёр у Італіі, а таксама ацэнка ягонай творчасьці беларускімі музыказнаўцамі.

Госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе арганізатар штогадовага фэстывалю беларускай бардаўскай песьні і паэзіі “Аршанская бітва” Генадзь Шэпелеў, які між іншага раскажа пра асаблівасьці сёлетняга фэсту, што пачнецца 8 верасьня.

А людзі на вуліцах Віцебску скажуць, што яны ведаюць пра Аршанскую бітву?

"Начныя досьледы" сёньня прысьвечаныя праблеме хатняга гвалту ў адносінах да жанчын – у Беларусі і сьвеце. Жанчыны ў Менску скажуць, ці сутыкаліся яны або іх знаёмыя з выпадкамі гвалту ў сем''ях?

Апрача таго рэпартаж з імпрэзы да 10-годзьдзя "Маладога фронту", успамін пра актора Леаніда Рахленку, чый 100-гадовы юбілей адзначаецца сёньня, інтэрвію з чарговым пераможцам конкурсу "Выйграй кнігу "Свабоды", аблога беларускага інтэрнэту і кінаагляд ад Максіма Жбанкова.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповяд пра творчасьць гурту "Палац", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Віялеты Пачкоўскай.

Пасьля 23-й гадзіны –"Падарожжа “Свабоды” – пра вёску Беніца Маладэчанскага раёну, перадача "Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў" – яе тэма: "расстраляная архітэктура", "Беларускае замежжа" пра запатрабаванасьць беларускіх праграмістаў на Захадзе і чарговы агляд лістоў на "Свабоду".

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG