Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апытаньне: сябрам якой моладзевай арганізацыі вы зьяўляецеся?


Іна Студзінская, Менск Сябрам якой моладзевай арганізацыі вы зьяўляецеся? У якую арганізацыю хацелі б уступіць? Гэтыя пытаньні наша карэспандэнтка задавала маладым менчукам.

Юнак: “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Дзяўчына: “Калі шчыра, то я наагул ня ведаю пра моладзевыя арганізацыі”.

Дзяўчына: “Проста больш за ўсё мы ведаем пра БРСМ, таму і ўступілі туды”.

Спадар: “Не зьяўляюся ні сябрам БРСМ, ні БПСМ”.

Карэспандэнтка: “А можа, куды-небудзь хацелі б уступіць?”

Дзяўчына: “Я ведаю розныя арганізацыі, але пакуль жаданьня ў мяне няма далучыцца”.

Спадарыня: “Не зьяўляюся я сябрам моладзевых арганізацыяў”.

Спадар: “Так, я сябра вайскова-патрыятычнага клюбу”.

Спадар: “Няма альтэрнатывы БРСМ, і я зьяўляюся яго сябрам, таму што гэта пэўны стыль жыцьця, які нясе пазытыў, дабро, выхоўвае грамадзяніна, патрыёта, фармуе здаровы лад жыцьця”.

Юнак: “Я сябра “Моладзі БНФ”.

Дзяўчына: “Я сябра студэнцкага прафсаюзу”.

Юначка: “БРСМ”.

Карэспандэнтка: “Вы ведаеце якія-небудзь моладзевыя арганізацыі?”

Хлопец: “Малады Фронт”, “Бунт”, “Зубр”.

Спадар: “Беларускі саюз моладзі, Беларускі Народны Фронт”.

Карэспандэнтка: “А самі хацелі б куды-небудзь уступіць — можа, паводле інтарэсаў?”

Спадар: “Ня ведаю, можа, і хацеў бы”.

Дзяўчына: “Не хацела б”.

Юнак: “Мне хапае сваіх інтарэсаў”.

Юначка: “Вельмі хацела б уступіць, але пакуль ня вызначылася, куды”.

Спадар: “Не, не хацеў бы. Навошта?”

Спадар: “Трэба спачатку разабрацца, а потым уступаць”.

Дзяўчына: “Я сама па сабе”.

Спадарыня: “Ужо ня той узрост, ужо ёсьць сям’я, дзіця. Куды ўступаць?”

Юнак: “Пакуль што не зьяўляюся, але ў хуткім часе — магчыма. Хацелася б знайсьці нешта культурна-гістарычнае, патрыятычнага пляну”.

Карэспандэнтка: “А вы ведаеце такія арганізацыі ў Беларусі?”

Юнак: “Канечне, яны ёсьць, на гістарычным факультэце БДУ, да прыкладу. Мы і цяпер ідзем на раскоп на Нямігу”.

Спадар: “Ні ў якой арганізацыі я не знаходжуся. Мала часу, мала грошай”.

Карэспандэнтка: “А прычым тут грошы?”

Спадар: “Ха-ха-ха! Не ва ўсіх арганізацыях сяброўства бясплатнае”.

Юнак: “На жаль, ні да якой арганізацыі я дачыненьня ня маю. Няма часу”.

Дзяўчына: “Няма часу, дый ня ведаю я арганізацыі, у якую хацела б уступіць”.

Юнак: “Няма такой арганізацыі, якая нас бы задавальняла”.

Карэспандэнтка: “А самім стварыць нешта?”

Юнак: “Магчыма, але не цяпер. Можа, калі-небудзь у будучым”.

Дзяўчына: “Я зьяўлялася сябрам моладзевай арганізацыі скаўтаў. Але ў маім горадзе Вялейцы яе прыкрылі. Больш хацелася б далучыцца да нямоладзевай арганізацыі — Беларускага Народнага Фронту”.
XS
SM
MD
LG