Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь пабудуе АЭС на мяжы зь Літвой?


Радыё Свабода Беларусь вывучае магчымасьць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Гарадзенскай вобласьці на мяжы зь Літвой.

Гэта адна з магчымых пляцовак, якая можа быць абрана для будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьнік старшыні прэзыдыюму Акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Цімашпольскі.

Спачатку разглядаліся 54 пэрспэктыўныя пляцоўкі. Цяпер засталіся тры. Адна з іх на мяжы зь Літвой.

Паводле Ўладзімера Цімашпольскага, у пытаньні выбару пляцоўкі Беларусь разглядае і палітычную падаплёку, але самае галоўнае – гэта бясьпека АЭС.
XS
SM
MD
LG