Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў пазоў Юрася Алейніка


Алег Грузьдзіловіч Кастрычнікі суд Менску адмовіў у задавальненьні пазову грамадзкага актывіста Юрася Алейніка да Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнту Беларусі.

Былы студэнт Акадэміі кіраваньня Юрась Алейнік спрабаваў праз суд аднавіцца ў акадэміі, адкуль яго адлічылі нібыта за пропускі заняткаў. Між тым Юрась Алейнік кажа, што яго адлічылі з палітычных прычынаў.

Юрась Алейнік заявіў, што будзе абскарджваць гэта рашэньне суду.

Прадстаўнік адміністрацыі акадэміі Аляксандар Варанкоў сказаў, што цалкам задаволены прынятым рашэньнем.

Рашэньне прыняла судзьдзя Вера Кругава.

• Былы студэнт Акадэміі кіраваньня судзіцца з ВНУ, 05.09.2007
XS
SM
MD
LG