Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Час нашаму кіраўніцтву падумаць над тым, што, можа, трэба прыслухацца да голасу маладых”


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 6 верасьня, чацьвер. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Ларыса, Менск: “Кожны дзень уключаю “Свабоду” і толькі чую: судзяць дзяцей. Па пяць, па шэсьць чалавек. Няўжо няма іншай працы ў міліцыі, АМАПУ і ў судзьдзяў?! Вось балбочам: дзеці – шчасьце, дзеці – радасьць, дзеці – сьвет у ваконцы. І яшчэ. Якія б яны ні былі, – вялікія, разумныя, моцныя – ім заўжды патрэбная наша абарона і дапамога. Але ў дадзеным выпадку, я маю на ўвазе гэтыя арышты, яны не знаходзяць ніякай абароны. Час нашаму кіраўніцтву падумаць над тым, што, можа, трэба прыслухацца да голасу маладых і нешта зьмяніць у сваіх дзеяньнях. Я асабіста ня бачу нічога крамольнага ў іх выказваньнях”.

Раіса Мікалаеўна, Магілёў: “Шаноўны Павaл Севярынец, шаноўныя маладафронтаўцы, сто год таму Янка Купала напісаў наступныя словы:

“І люблю ж я, люблю, Гэту волю сваю. Зямлёй лягу ў зямлю, Вазьму волю сваю. Нашто сокалам быць, Так высока лятаць? Толькі б воляю жыць, Толькі б путаў ня знаць!”

Гэта напісана дакладна пра Вас і пра мяне, дарэчы”.

Спадарыня: “Я хачу сказаць, што пэнсіі ў нас налічаныя несправядліва. Налічвалі наступным чынам: хто не рабіў ні на заводзе, ні ў калгасе атрымліваюць па 350 тысяч пэнсіі. І я ведаю, што гэта несправядліва яны зрабілі так. А хто рабіў, па 40 гадоў стажу, ня толькі мяне, шмат людзей так пакрыўдзілі, далі малыя пэнсіі. А цяпер ужо пускаюць чуткі, што падвысілі на 7%. Хто мае 350, то дадуць на два кіляграмы каўбасы, а ў каго менш пэнсія, значыць мала прыбавіцца. Можа, на 12 тысяч якіх… Вось як круцяць нас”.

Уладзімер Зьвернік, пэнсіянэр: “Варшава, Алесь Мілінкевіч: “Беларуская ўлада згубіла моладзь”. Я ня згодзен з такой высновай, бо трэба, як той казаў, глядзець праўдзе ў вочы. Я ж на свае вочы не аднойчы бачыў у Менску велізарныя натоўпы маладзёнаў, што шпацыравалі пад маршы ў аднолькавых майках з сымболікай БРСМ, а над імі лунала мноства чырвона-зялёных сьцягоў.

Гэта заўсёды адбываецца падчас так званых дзяржаўных сьвятаў. На самой справе, чаму б ім не карыстацца дзяржаўнай падтрымкай у выглядзе летнікаў, вопраткі, каляровай сымболікі, музычных фэстаў і дыскатэк, а таксама розных іншых ільготаў. Тым больш, што гэта ўсё трэба памножыць на моцнае прамываньне мазгоў тысячамі палітрукоў у школах, вучэльнях і ўнівэрсытэтах і масавыя прымусы з запалохваньнем нязгодных уступіць у “Лукамол”.

З другога боку, мы маем шмат іншых маладзёнаў, якія мужна і моцна трымаюць у сваіх руках бел-чырвона-белыя сьцягі. Іх сапраўды шмат, але непараўнальна менш за “бээрсээмаўцаў,” якія таксама ёсьць маладыя і якіх зусім ня страціла ўлада. Гэта тая самая моладзь, за якую трэба змагацца, каб Беларусь канчаткова яе не згубіла. Змагацца ў тым ліку і спадару Мілінкевічу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG