Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Лябедзька: "У Вільні не адкручваюць гайкі ў аўто"


Уладзімер Глод, Менск Падрыхтоўку да Эўрапейскага і Сацыяльнага маршаў, а таксама да выбараў у Палату прадстаўнікоў абмяркоўваюць сёньня сустаршыні і сябры Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Іх рабочая сустрэча адбываецца ў Вільні.

Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька так тлумачыць, чаму апазыцыйныя актывісты знаходзяцца ў суседняй краіне:

“Гэта якраз люстэрка беларускай сытуацыі. На вялікі жаль, мы можам спакойна размаўляць пра свае справы толькі за межамі Беларусі. Тут ніхто не адкручвае гайкі на колах аўтамабіляў, ніхто не ходзіць за табой па пятах. Толькі з гэтай прычыны. Ды і ехаць у Вільню зручней (і па адлегласьці, і па часу), чым, прыкладам, у Горадню альбо Гомель.

• Палітрада АДС пачалася з хвіліны маўчаньня ў памяць аб зьніклых, 30.08.2007 • Ці здолела апазыцыя пераадолець супярэчнасьці?, 19.04. 2007
XS
SM
MD
LG