Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску 10 верасьня адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Менгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам з рэчавых і харчовых рынкаў правесьці 10 верасьня мітынг на плошчы Бангалор. Заяўленая колькасьць удзельнікаў – 500 чалавек. Ініцыятар акцыі, пачатак якой а 12-й гадзіне - грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”.

Лідэр “Пэрспэктывы” Анатоль Шумчанка паведаміў Радыё Свабода, што на мітынгу будзе абмяркоўвацца рэзалюцыя пратэсту прадпрымальнікаў на неабгрунтавана жорсткія патрабаваньні прэзыдэнцкага ўказу №302.

“Паводле ўказу нумар 302, – заявіў Аляксандар Шумчанка, – індывідуальныя прадпрымальнікі павінны перайсьці ва ўнітарныя прадпрыемствы. Асаблівасьцю гэтага ўказу зьяўляецца тое, што юрыдычны адрас трэба будзе рэгістраваць па месцы жыхарства. І самае галоўнае – уласьнік такога жылога памяшканьня ня можа перашкаджаць правядзеньню праверак, рэвізіяў фінансавай дзейнасьці і г.д.

Фактычна гэта дае магчымасьць кантрольным органам міліцыі, падатковай інспэкцыі, камітэту дзяржкантролю прыходзіць у кватэры і патрабаваць дакумэнты, шукаць тавар і г.д. Калі раней трэба было санкцыю браць у пракурора – цяпер, калі ласка, ёсьць 302-гі ўказ”.

• Онлайн-канфэрэнцыя з адным зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Анатолем Шумчанкам, 11.07.2007
XS
SM
MD
LG