Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Лючана Павароцьці


Радыё Свабода Памёр выбітны італійскі сьпявак, 71-гадовы тэнар Лючана Павароцьці.

Павароцьці быў хворы на рак, і год таму яму зрабілі апэрацыю выдаленьня пухліны.

Пасьля апэрацыі ў ліпені 2006 году ў Нью-Ёрку сьпявак не зьяўляўся на публіцы.

Лючана Павароцьці памёр у сваім родным горадзе Мадэна.

Яго прыхільнікі спадзяваліся, што напрыканцы году сьпявак зможа пачаць свае разьвітальныя гастролі. Аднак стан здароўя так і не дазволіў яму вярнуцца на сцэну.



Лючана Павароцьці нарадзіўся 12 кастрычніка 1935 году ў Мадэне. Пасьля заканчэньня школы ў Мадэне пачаў займацца вакалам у Мантуі ў Э.Кампагальяні.

Дэбютаваў у 1961 годзе ў партыі Радольфа ў “Багеме” Пучыні. Праз пяць гадоў упершыню выступіў у мілянскім тэатры La Scala (партыя Тыбальда ў “Капулеці і Мантэкі” Бэліні).

Але толькі партыя Тоніё ў “Дачцы палка” Даніцэці прынесла Павароцьці міжнародную вядомасьць і тытул “Караля верхняга до” (ноты “до” другой актавы – ён стаў першым тэнарам у гісторыі опэры, які прасьпяваў усе дзевяць высокіх “до” ў арыі Quel destin).

Лючана Павароцьці – адна з “супэрзорак” опэрнай сцэны дваццатага стагодзьдзя.
XS
SM
MD
LG