Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дэпутат стварае камітэт самакіраваньня


Сяргей Астраўцоў, Горадня Былы дэпутат Гарадзенскага гарсавету Сяргей Кузьмянок вырашыў паспрабаваць стварыць органы самакіраваньня жыхароў у мікрараёнах Вішнявец і Паўднёвы — менавіта там, дзе жывуць яго былыя выбарцы. Пакуль што існуе толькі ініцыятыўная група.

Карэспандэнт: “Мы размаўляем зь Сяргеем Кузьмянком. Мне даводзілася чуць пра дваровыя камітэты, а што такое камітэт тэрытарыяльнага самакіраваньня?”

Кузьмянок: “Існуе закон аб самакіраваньні, дзе прапісана, што ў мікрараёнах, па месцы жыхарства могуць стварацца тэрытарыяльныя камітэты самакіраваньня на грамадзкіх асновах, і гэты орган можа ўдзельнічаць у жыцьці мікрараёну, падворку ці вуліцы менавіта на ўзроўні выканаўчай улады. Ён можа кантраляваць работу, ён можа ўносіць прапановы і, адпаведна, уплываць на жыцьцё ў мікрараёне, дзе людзі жывуць”.

Карэспандэнт: “Мне здаецца, што ўлады звычайна палохаюцца любой ініцыятывы зьнізу”.

Кузьмянок: “Так, выканаўчая ўлада баіцца, каб гэта ішло ад людзей. Але я лічу, што калі гэта будзе ісьці менавіта ад саміх людзей, то нават жыцьцё ў горадзе зьменіцца”.

Карэспандэнт: “Я чуў, што ў ЖЭСах, даведаўшыся, што ўзьнікла ініцыятыва жыхароў аб стварэньні самакіраваньня, дык пачалі варушыцца і нечым займацца, ці гэта праўда?”
”Калі людзі пачынаюць думаць – гэта добра для ўсіх, для ўлады таксама.”
Кузьмянок: “Так, мы яшчэ нават не пачалі разносіць інфармацыю аб стварэньні тэрытарыяльных камітэтаў, як у мікрараёне “Вішнявец” пачаліся работы па добраўпарадкаваньні”.

Карэспандэнт: “Вы былі дэпутатам гарадзкога Савету. Ці шмат можа дапамагчы жыхарам і сваім выбаршчыкам дэпутат?”

Кузьмянок: “Згодна з Законам аб дэпутаце мясцовага савету, ягоная роля зьведзена да дарадчай. Гэта абсурд, пагатоў калі мы заяўляем, што дэпутат — гэта заканадаўчая ўлада, насамрэч яна чыста дарадчая”.

Карэспандэнт: “А як вы думаеце: ці зарэгіструюць вас, ці ня будзе супраціву з боку ўладаў?”

Кузьмянок: “Я ўсё-ткі спадзяюся на здаровы розум, бо я лічу, што калі людзі пачынаюць думаць, гэта добра для ўсіх, для ўлады таксама, бо пазбавіць некаторых клопатаў. Але шчыра кажучы, канешне, сумневы ёсьць. У мяне ёсьць невялікі досьвед работы ў выканаўчай уладзе, і я магу зрабіць выснову, што ня вельмі хочуць слухаць людзей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG