Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці купляеце вы рэчы ў інтэрнэт-крамах?


Іна Студзінская, Менск Ці рабілі вы пакупкі праз інтэрнэт? Якія ўражаньні? Зь якімі праблемамі сутыкаліся?

Інтэрнэт-крамы найбольш папулярныя сярод адносна маладых людзей і людзей вельмі занятых, у якіх няма часу хадзіць па звычайных крамах. Спадарства больш сталага веку інтэрнэт-крамам ня вельмі давярае.

Аляксандар Кулінковіч: “Праз інтэрнэт купляю амаль усё”

Рок-музыка, лідэр гурту "Нэйра-дзюбель" Аляксандар Кулінковіч – прасунуты карыстальнік і пастаянны пакупнік:

“Купляю амаль усё, у асноўным, тэхніку, зьвязаную з кампутарамі, і бытавую тэхніку".

Карэспандэнтка: “А праблемы былі?”

Кулінковіч: “Ніколі. Усё вельмі добра, заўсёды быў вельмі задаволены. А калі якія праблемы і былі, то вярталі грошы альбо мянялі тавар. Я вельмі задаволены”.

Палітык, старшыня зарэгістраванага ў Вільні “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова пакуль да пакупак праз інтэрнэт толькі прыцэньваецца:

“Ой, нешта глядзела з кампутарнай тэхнікі. Не карысталася, а глядзела кошты. Нешта рукі не даходзяць”.

Павал Харланчук: “Заказы рабіў, але ў мяне нічога не атрымалася”

У актора “Свабоднага тэатру” Паўла Харланчука з інтэрнэт-крамамі былі толькі праблемы і галаўны боль:

“Я заказы рабіў, але ў мяне нічога не атрымалася. Адзін раз квіток на цягнік да Масквы праз інтэрнэт я замовіў, другі раз я спрабаваў замовіць сьлінг – гэта такая рэч для маці, дзе носяць дзіцятку, і адзін раз нешта з бытавой тэхнікі. Прывезьлі, але мы не задаволіліся якасьцю, там былі тэхнічныя непаладкі. Потым я кідаў заяўку, і таксама адказу не было. Так што ў мяне ні разу не атрымалася”.

Арт-дырэктар рэклямнага агенцтва “Крынь" Юлія Галавіна – актыўны пакупнік тавараў па інтэрнэце:

“Канечне, купляю. Бытавую тэхніку, DVD, кнігі ў асноўным, касмэтыку. Мне гэта вельмі зручна”.

Карэспандэнтка: “Але Вы давяраеце гэтым інтэрнэт-крамам?”

Галавіна: “Так, гэта ж усё афіцыйна, яны ж даюць гарантыю. Адзіны нюанс у тым, што не заўсёды бачны тавар і не заўсёды пазначаная мадэль адпавядае адлюстраваньню”.

Зьміцер Вайцюшкевіч: “Час махлярства прайшоў”

Музыка Зьміцер Вайцюшкевіч – пакуль толькі патэнцыйны пакупнік:

“Я нічога яшчэ не набываў, але ўвесь час гляджу, якія кошты, і ў хуткім часе, спадзяюся, набуду лядоўню, тэлевізар, газавую пліту праз інтэрнэт. Па-першае, там ёсьць такая паслуга, як дастаўка на дом, якая мне вельмі падабаецца.

Зараз тэхналёгіі дазваляюць глянуць на ўсё гэта праз свой хатні кампутар... Калі будуць махляваць, то іх хутка накрыюць. Час махлярства прайшоў, ён быў на пачатку і ў сярэдзіне 90-х”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG