Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – Наста Азарка


Радыё Свабода Сёньня госьцяй начнога эфіру "Свабоды" будзе актывістка "Маладога фронту" Наста Азарка зь Нясьвіжу, якой учора прысудзілі вялікі штраф за прыналежнасьць да незарэгістраванай арганізацыі.

Людзі на вуліцах Горадні скажуць, чым жанчына-палітык адрозьніваецца ад мужчыны-палітыка?

Тэма "Начных досьледаў" – беларускія інтэрнэт-аўкцыёны. Некаторыя вельмі занятыя людзі раскажуць пра свае ўражаньні ад пакупак праз інтэрнэт.

Апрача таго – рэпартажы з выставы маладых мастакоў "Славутыя імёны Беларусі", з прэзэнтацыі літаратурнага часопісу "Паміж" і з закінутага падземнага пераходу ў Віцебску, дзе пасяліліся карасі, а таксама інтэрвію з арганізатарам беларускага рок-фэсту ў Луцку і з чарговым пераможцам нашага новага конкурсу “Выйграй кнігу “Свабоды” Уладзімерам Краўцэвічам, грузчыкам тытунёвай фабрыкі з Гародні.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў працягне расповед пра творчасьць гурту "Палац", а ў "Начной чытанцы" зноў прагучаць вершы Віялеты Пачкоўскай.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд лістоў на "Свабоду", партрэты актывістаў "Маладога фронту", якіх судзілі паводле крымінальнага абвінавачваньня, перадача "Экспэртыза Свабоды" на тэму “Ці ўдасца Беларусі наладзіць добрасуседзтва з Эўразьвязам?” і запіс адказаў палітыка Паўла Севярынца на пытаньні удзельнікаў онлайн-канфэрэнцыі на сайце “Свабоды”.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG