Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Rzeczpospolita": “Улады намагаюцца зьнішчыць "Малады фронт”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У сваім сёньняшнім артыкуле аўтарытэтная польская газэта “Rzeczpospolita” апісвае суды над актывістамі “Маладога фронту” ў Нясьвіжы і Салігорску – у тым ліку вялікія памеры штрафаў, зьбіцьцё актывістаў, якія сабраліся каля будынку суду, ды адзначае, што перасьлед актывістаў узмацняецца напярэдадні 10-х угодкаў заснаваньня гэтай арганізацыі.

Газэта адзначае, што ў абарону маладафронтаўцаў выступіў у часе знаходжаньня ў Варшаве былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч – бадай найбольш вядомы ў Польшчы беларускі апазыцыйны палітык.

“Улады хочуць зьнішчыць Малады фронт, запалохаць актывістаў арганізацыі, але гэта пачынае мець адваротныя вынікі. Падчас судовых працэсаў моладзь сьмяецца з паказаньняў міліцыянтаў і чыноўнікаў, раней гэтага не было”, – піша газэта.
XS
SM
MD
LG