Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Паэт Славамір Адамовіч... дастаў з кішэні голку зь ніткай і зашыў сабе рот”.


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 5 верасьня ў розныя гады мінулага.

* “Glos Prawdy” ў 1927 годзе надрукаваў такое паведамленьне: “Кіраўніцтва “Салдацкага тэатру” пры Доме Салдата ў Горадні, прыступаючы да працы ў новым тэатральным сэзоне 1927-28, зьвяртаецца з ласкавай просьбаю да спадарства вайсковых і чыноўнікаў, якія маюць кваліфікацыю да працы на сцэне, запісвацца ў трупу “Салдацкага тэатру”. Ласкавыя звароты Спадарынь і Спадароў прымае ад 6 г.м. да 10 г.м. сакратар тэатру пар. Каліш у будынку Дому Салдата штодня ад гадз. 17-й да 18-й”.

* “ЛіМ” у 1937 годзе за подпісамі Паўла Сіўчука і Анатоля Астрэйкі зьмясьціў артыкул “Не наша зброя”, прысьвечаны Андрэю Александровічу: “Яго вершы — унутрана халодныя і пустыя, і нездарма, калі прачытваеш яго кнігі, усё больш і больш нарастае адчуванне нуды, раздражнення, пратэсту супраць гэтага роду творчасці. Александровіч прынёс вялікую шкоду маладым паэтам, якія ідуць у совецкую беларускую літаратуру. “Крытыкі”, ворагі народу заклікалі пачынаючых вучыцца пісаць вершы ў Александровіча, ставячы ў прыклад высокага майстэрства яго паэзію, напоўненую непісьменнай тарабаршчынай і крыклівасцю”.

* “У мінулую суботу беларускія журналісты правялі акцыю ў абарону свабоды слова, — паведамляе “Имя” ў 1997 годзе. — Трынаццаць журналістаў, апранутых у турэмныя робы, несьлі імправізаваныя краты... У 12.30 маленькая калёна падышла да плошчы Бангалёр — месца правядзеньня мітынгу. Там ужо сабралася каля трох тысяч чалавек. На шчасьце, на мітынгу выступалі толькі журналісты — палітыкам не далі слова... Паэт Славамір Адамовіч правёў уласную акцыю: ён дастаў з кішэні голку зь ніткай і зашыў сабе рот”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG