Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок на Свабоду: “Дайце прэмію салігорскім міліцыянтам!


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 5 верасьня, сераду. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Спадарыня Бялькевіч, Салігорск: “Паважаная “Свабода,” прапаную на прэмію заміж Шушкевіча вылучыць начальніка салігорскай міліцыі Захарчука. Па яго камандзе сёньня яго падначаленыя зьбівалі моладзь каля будынку суда, вырывалі з рук нацыянальную сымболіку, дзяўчат цягалі за валасы, хлопцаў – за ногі галавою аб асфальт. Вось гэта сапраўдная заслуга перад жыхарамі Салігорску і ўсёй Беларусі. Дзякуй”.

Спадар: “Пытаньне аштрафаваным апазыцыянэрам. Дзе Вы бераце мільёны на штрафы? У Вас багатыя сваякі, добрыя знаёмыя або шчодрыя іншаземцы? Таму што штрафуюць адных і тых жа асобаў. Бо ёсьць падазрэньне, што многія з Вас у змове з уладай. І такім чынам доіце наіўных “прастачкоў” для папаўненьня бяднеючай дзяржаўнай казны”.

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры дзень! Таварышы лукашысты, да якога часу вы будзеце ганьбіць родную Беларусь на ўвесь сьвет?! Палатнікі прынялі антыканстытуцыйны закон, які пярэчыць усялякаму здароваму глузду, акрамя глузду тых людзей, якія знаходзяцца ў Навінках. Я вам раю, палатнікі, вас народ не абіраў. Тэрмінова адмяніце гэты закон і сыходзьце ў адстаўку. Канечне, кармушка для вас скончыцца, але падумайце пра сваіх дзяцей і ўнукаў. Прымусіць моладзь кахаць Лукашэнку – гэта толькі марнаваньне часу. “Малады Фронт” – гэта сапраўдныя героі Беларусі, якія будуць параіць Беларусьсю. Калі адправім вас, лукашыстаў, у адстаўку, а многіх з вас будуць судзіць за антыканстытуцыйныя дзеяньні. Час набліжаецца да фінішу. Жыве Беларусь!”
XS
SM
MD
LG